Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Перша святца і чым заняцца.
Казімірка — дроўцы сячы,
Святы зборы — пусці воды.
Чысты чацвер завараець,
А субота яйкі красіць,
А вялікдзень — дзень вялікі,
Красным яйкам забаўляець.
Благавешчына зямлю сушыць,
Зямлю сушыць, жытцо рушыць,
Сошку ладзіць, канька гладзіць.
— Святы Юры, божы ключнік,
Вазьмі ключы, ідзі ў стайню,
Вазьмі каня варанога,
А сядзельца залатое,
Едзь у поле у чыстае,
Адамкні зямлю, пусці расу,
Пусці расу на ўсю вясну.
А Мікола, стары сявец,
З левай ручкі засяваець,
Кінець рэдка — расцець метка.
А дзевятнік наліваець,
А дзесятка — ў жыце пятка.
Святы Яне, божы каваль,
Сярпы зубіць, косы правіць.
Святы Пятро — ў жыце ядро,
Святы Ілля — божа жняя.
Пайшла яна дажынаці
З малым сынам, з белым сырам.
Махнець, шахнець — снапок ляжыць.
Дзе сноп ляжыць, бабку ставіць,
Дзе бабачка, там і копачка.
Святы спасік, пільны часік,
Папар строіць, жытцо малоціць.
Прачыстайка засяваець,
А меншая ў помач стала,
Ў помач стала і сканчала.
Святы пакроў — саўсім дамоў,
Саўсім дамоў са ўсім дабром.
Будзіць крыць дрэвы траской,
Рыбу луской, ваду лёдам,
Ваду лёдам, пчалу мёдам.
Святы Змітры, за ўсіх хітры,
Піва варыць, сыноў жэніць.