Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Свято Юр’е
Зямлю адамкнуў,
Расу пусціў.
Святы Барыс
Завораваець
Залатой сахой,
Правай рукой.
Святы шоснік
З шастом ходзіць,
Межы раўнуець.

Гаспадару,
Слаўны пану,
Масці кладку,
Заві ў хатку.
Кварту гарэлкі,
Сыр на талеркі.

80

А на першы дзень на вялікадня,
А зялёны явар, кудравы[1]!
Ішлі хлопцы, добрыя малойцы.
Ішлі ж яны дарогаю,
Дарогаю шырокаю,
Аўсё вулкай да мяцёнаю.
Сустрэлі да яны госпада бога,
Госпада бога, духа святога.
— Ах, божа, божа, ўкажы нам дарогу
К стараму сялу, к новаму двару,
К новаму двару, к пану Івану.
А ці вы ж яго да не знаеце,
Што ў госпада бога да пытаеце?
Яго дварэц знакамісценькі,
Знакамісты й жа дом чысты й жа,
На крыжатку сакол сядзіць,
Сакол сядзіць, рана папявае,
Рана папявае, пана пабуджае:
— Устань, устань, пане Іване,
Адчыні вакно, зірні ў гумно,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.