Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

143 79

Гаспадару,
[Зялёны сад вішнёвы!][1]
Слаўны пану,
Устань рана,
Ўмыйся бела,
Ўтрыся суха,
Расчашыся,
Прыбярыся,
Надзень шубу
Бабровую,
Надзень боты
Казловыя.
Сядзь пад аконцам
Напроць сонца,
Падзівіся,
Што дзеецца.
У тваім дварку,
Як у вянку,
Усе святочкі
Рыхтуюцца,
Катораму
Ўпярод ступіць.
Святы ізбор
Гоніць снег з гор.
Аўдакеі
Дровы сякуць,
У клады кладуць.
Аляксею
Сеці садзіць,
Лодкі смаліць,
Рыбу коліць.
А вербніца
Вербу свенціць.
Свято вялічка
Разгаўляець
З красным яечкам,
З божым слаўцом.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.