Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

142 

Веснавы святок — пераступ года.
Пераступілі ў яго слядочкі,
Ў яго слядочкі усе святочкі.
Святы саракі — сорак выраяў,
Сорак выраяў во вылятаюць.
Благавешчанне — свята большае,
І каня вядзець, і саху нясець,
І саху нясець, завораваець.
Шаўковы гужы, божа, памажы,
Божа, памажы дагнаць да мяжы.
Свято вялічка з красным яечкам,
Із красным яйцом, із божым слаўцом.
Краснае яйцо на разгаўлянне,
Божае слаўцо на вымаўлянне.
Свята праводніца святкі праводзіць,
А дай жа божа гэта правясці,
Гэта правясці, другога даждаць.
Святое Юр’е на кані едзець,
На кані едзець і ключы вязець,
І ключы вязець, зямлю адмыкаець,
Зямлю адмыкаець, росы пускаець.
А пусціў расу ды на ўсю вясну,
Ды на ўсю вясну, на ўсё лецечка.
Свято Мікола, нет яго дома,
Нет яго дома, пашоў у поле.
Па межах ходзіць, ён жыта родзіць,
А дзе суханька, там падмачаець,
А дзе мокранька, там падсушаець.
Святы ушэснік колас выносіць,
Святая тройца колас раўнуець,
А святы Іван краскі збіраець,
Краскі збіраець і пасвянцаець.
А свято Пятро — поўнае вядро,
Святая Ілля — крутая жняя.
Свята прачыста — ўсё з поля чыста.
А святы іспас, старэнькі дзядок,
На восець садзіў, жыта малаціў,
А святы пакроў — із поля далоў.