Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сам хазяін
З абедні едзіць,
Бога просіць:
— Дай жа, божа,
Разгавецца
Красным яйкам,
Белым сырам.
Праводніца
Празнічкі праводзіць.
Радаўніца -
Усе людзі
Радуюцца.
Свято Юр’е
К богу едзіць,
Бога просіць:
— Дай жа, божа,
Залаты ключы
Зямелечку
Адамкнуці,
Цёплу расу
Выпусціці.
Святы Мікола,
Яго нет дома,
Пашоў у поле,
Па мяжах ходзіць,
Жыта родзіць,
Дзе вымакла,
Там прасушыць,
Дзе высахла,
Там прамочыць.
Свята тройца
Колас выносіць,
І красуець,
І раўнуець.
А дзевятнік
Пятку ставіць,
Дзесятуха
Зярно поўніць.
Святы Іван -
Краскі свенцюць.
Свято Пятро -
Жыта спеець.
Свята Ілля