Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У тым касцёле
У правай сцяне
Стаіць крэсла
Залатое.
А ў тым крэсле
Сам бог сядзіць,
Перад ім жа
Прастол стаіць,
На прастоле
Кніга ляжыць.
Ён чытаіць
І празнічкі
Рассылаіць,
Катораму
Упярод пайці.
Свято ражаство
Упярод пашло,
Новы гадок
Павёў радок.
А хрышчэнне -
Ваду хрэсцяць.
А грамнічкі -
Воску ходзяць,
Свечы сучаць.
А грамніцы -
Свечы ў царкву нясуць,
Асвяшчаюць.
Аўдакея -
Первы празнік
Да й вясненскі.
Святы саракі -
Сорак вырай
Вылятаюць.
Святы Аляксей
Лёд ламаець.
Благавешчанне -
Зямелечку
Завораваць.
А вербніца -
Вербу ламаюць,
У царкву нясуць,
Асвяшчаюць.
Свята пасха -