Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А дзесятуха ды, вой, наліваець,
А святы Іван і ён пятку спяліць,
А святы Пятро ды і паспяваець,
Святая Ілля — ды скорая жняя,
А шахнець, махнець — і, вой, снапок нажнець,
А дзе ж гарушка, дык там снапушка,
А дзе лужочак, там жа й стажочак.
Святыя Ганны снапы звозяць,
А святы іспас, ён гнаі возіць,
А святы Барыс — за мешань бярысь,
А прачыстая ды, вой, засяваець,
А і другая ды краску скідаець.
А святы Сямён — а й сявец дамоў,
А ўзвіжанне ды бульбу капаець,
А святы ж Іван з поля збіраець,
А святы пакроў — ды ўсё з поля далоў,
Усё з поля далоў ды хазяін дамоў.

77

- Добры вечар,
[Зялёны сад вішнёвы!][1]
Гаспадару.
А хітрачок-
Гаспадарок,
Ці спіш, ляжыш?
Калі ж ты спіш,
Бог з табою,
Калі не спіш,
Гукай з намі.
— Што ж я й буду
Гукаць з вамі?
— Адчыні вакно
Да й глянь на двор.
На тваім двары
Праявачка
Праявілась:
Стаіць касцёл
Мураваны,
Пабяляны.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.