Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А на двор'і
Вецер веець,
Валачобнічкам
Ножкі млеюць.
Масці кладку,
Прасі ў хатку.
А мы госці
Нячастыя,
Адзін разок
На ўвесь гадок.
Нашы дары
Невялікі:
Маім мальцам
Па яечку,
А музыку
Хоць на боты,
А мне самому,
Калі ласка,
Хоць паўлітра,
На закуску
Хлеба-солі.
Хазяечка,
Калі сіла,
Хоць паўсыра.
Слаўны пане,
Аддарыся,
Адплаціся.
Жыві сабе,
Весяліся,
Год ад году,
Век ад веку.

74

Добры вечар гэтаму дому!
Вясна красна на ўвесь свет[1]!
Гэтаму дому свянцонаму,
Гаспадарыку вясёламу.
Гаспадарочак, мой сакалочак,
Ці спіш, ці ляжыш, што не пакажашся?

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.