Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Меншая да
Спраўнейшая:
Шахнець, махнець -
З поля звязець,
Ў сцірты кладзець.
Аляксейка,
Не астанься,
І з снапочкам,
І з платочкам
Вязі дамоў.
Святы пакроў
Пытаецца
Да ў вазвышкі,
Ці ўпахала
Ў полі жыта.
А я й буду
Да й хадзіці,
Аглядаці,
Ці ўруніла
Ў полі жыта,
Зямлю лістом
Засыпаці,
Снегам чыстым
Пакрываці,
Ваду лёдам,
Пчолку мёдам
Надзяляці.
Старых бабак
Кіёчкамі,
Сярэдніх жонак
Сыночкамі,
А дзяўчатак вяночкамі
Награждаці.
Святы Змітра -
Ён багаты:
Сыноў жэніць,
Дачок аддаець,
Па сто рублей
Пасаг даець,
А сыночкам па канёчку.
Аляксейка,
Выдзь на двор’е,