Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ў поле ходзіць,
Як хазяін,
Жытцо смотрыць,
А дзе суха,
Там падмочыць,
А дзе мокра, Там падсушыць.
Святы шоснік
Колас точыць,
Святы Іван
Гнаёк возіць,
Папар арэць,
Свято Пятро
Поўна ядро
Паспяляець,
Святая Ілля -
Божа жняя.
Гаспадынька,
Як малінка,
Узяла сабе
Хлеба-солі,
Пайшла яна
Ў чыста поле
Жытцо жаці.
Што раз ступіць -
Копкай будзець,
А дажаўшы
Сваё жытцо,
Села сабе
На мяжыцы.
Барыс з Ганнай
Не гуляець,
Святой Іллі памагаець
Копкі ставіць
Гусценькія.
Святы іспас
Жытцо свенціць,
Прачыстая засяваець
Правай ручкай.
Рэдка кінець -
Густа будзець
Да й граніста,
Каласіста.