Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да й зайшліся
К слаўнаму пану
Пад аконца.
Аляксейка
Ці ёсць дома?
Калі дома,
Ці спіць, ляжыць?
Калі спіш жа,
Устань собе
Ранюсенька,
Умывайся
Бялюсенька,
І надзенься
Чысцюсенька,
І сядзь, пане,
За столічак
За часовы.
Перад панам
Кубкі стаяць
Залатыя,
Яны поўна
Налітыя.
Слаўны пане
Аляксейка
Выпіваець
Да да жаны,
Сваю жану
Паздраўляець.
Жана яго -
Да сямейкі.
П’юць, гуляюць,
Бога славяць.
Аляксейка,
Глянь ў ваконца
На ўсход сонца,
На двор чысты,
Двор замчысты.
У тваім дварку,
Як у вянку:
Шацёр стаіць
Тонак, высак,
Срэбрам крыты,
А ў тым шатрэ