Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Па полі ходзіць, жытца глядзіць.
Гдзе вымакла, там падсушыць,
Гдзе высахла, там падмочыць.
Святы шоснік — аўсы шастаць.
Гаспадару, слаўны мужу,
[Слаўны мужу] над мужамі!
Закладай, ваша, да й коніка,
Варанога, маладога,
Вязі, ваша, ў чыста поле,
Ў чыста поле авёс сеяць,
Ў еднай кашулі, без шапачкі,
З поўнай сявенькі, з правай жменькі.
Кінеш рэдка — дасць бог густа.
Дай жа, божа, зарадзі ж, божа,
Да й вяцвісты, ядраністы.
Святая сёмка — позна сяўба,
Позна сяўба — грэчку сеець,
На вуліцы стучыць, гручыць,
Гнайкі возіць, папар арэць.
Дзевятушка-памяжаначка
Па межах хадзіла, жытцо абзірала,
Жытцо абзірала да й раўнавала.
Дзесятуха красу давала,
А пяцінка красу здымала,
Красу здымала, пятку стаўляла.
Святы Іван коску правіць,
Лугі пратаць, ў сцірты кідаць.
Святы Пятро — саўсім ядро,
Папар барануець, поле раўнуець,
Поле раўнуець, грунт гатуець.
Шыпілінка ў кузню ідзець,
Ў кузню ідзець, сярпы зубіць.
Гаспадару, слаўны мужу,
[Слаўны мужу] над мужамі!
Збірай, ваша, стары сярпы
Да ідзі ў кузню напраўляці.
Кузнец-маладзец, зубі сярпец!
Табе платы — чырвон злоты,
[Чырвон злоты] табе на боты.
Гаспадару, слаўны мужу,
[Слаўны мужу] над мужамі!
Да ідзі ж дамоў, да аддай жане
Да маладзе новы сярпок.