Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маеш, сабе чаляданьку.
Загадай, ваша, свайму чалядку,
Няхай возьмець златы ключы,
Златы ключы ад стаенькі,
Няхай ідзець у стаеньку,
Няхай закладаець да й коніка,
Варанога, маладога.
Гаспадару, слаўны мужу,
[Слаўны мужу] над мужамі!
Вазьмі, ваша, солі, хлеба,
Солі, хлеба, чаго патрэба.
Ідзь жа, ваша, да касцёлу,
Да касцёлу пасвянцаці,
Да прывёзшы, спажываці.
Сядзь жа, ваша, на скам’іцу,
Із жаною з маладою,
Із дзеткамі маленькімі,
Шасні, бразні па скам’іцы.
Вазьмі ж, ваша, залаты кубак
Да й пі віно зеляное,
[Віно зеляное] на сваю жану,
Жана твая — на дзетачак,
Дзеткі твае — на сямейку,
А сямейка — на чалядку,
Чаляданька — сама на сябе.
Радаўнічка — яна у бога
Параднічка, парадзіла
Баранаваці, поле раўняці.
Святы Юрый, боскі ключнік,
Да ідзі ў поле, да у чыстае,
Адамкні зямлю, пусці расу,
Пусці расу на гэту вясну,
Да й мокрую, да й цёплую,
На гэты свет, на ўсякі цвет,
На люд вясёлы, на ўраджай.
Святы Барыс ляды паліць,
Зямлю грэець, ячмень сеець
З поўнай сявенькі, з правай жменькі.
Кінеш рэдка — дасць бог густа.
Дай жа, божа, зарадзі, божа,
Каласіста, ядраніста.
Святы Мікола, старая асоба,
Гарох сеець, па полі ходзіць,