Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі ласка -
Водкі пляшка,
Сыр на талерку
Закусіць гарэлку.
Гаспадару,
Слаўны пану!
Жыві з богам,
Будзь багаты,
Будзь вясёлы,
Як у небе анёлы.

72

Пане гаспадару, [слаўны мужу],
Слаўны мужу над мужамі!
Ці ёсць у дому ў свянцоным?
Ці спіш, ляжыш, ці спачываеш?
Ці з жаною маладою,
Ці з дзеткамі з малалеткамі?
Да калі спіш — бог з табою,
Калі не спіш — моў са мною.
Пане гаспадару, слаўны мужу,
Слаўны мужу над мужамі!
Устань рана-ранюсенька,
Мыйся бела-бялюсенька,
Трыся суха-сухусенька
Да ўчашыся слізюсенька.
Правай ручкай адчыні ваконца,
Адчыні ваконца на ўсход сонца
Да і паглядзі на свой дварок,
Што ў тваім дварэ да й дзеецца,
Да й дзеецца, лялеецца.
Твой дварочак, як вяночак,
Тынам тынаваны дубовенькім,
Дубовенькім, цісовенькім,
Твой дварочак мастом мошчан,
Вароценькі маляваныя,
Зашчэпачкі пазлацаныя.
Сярод двору шацёр стаіць
Навюсенькі, яснюсенькі,
Злотам крыты, срэбрам літы,
Прыбрамачкі срэбраныя,