Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

121 

Ў печы напёку,
Ў стале насытак
Усёй сям’і.
Прачыстая большая
Жыта свенціць,
Засяваець,
А меншая
Памагаець.
А ўзвіжанне —
З поля дзвігні.
Святы пакроў —
Саўсім дамоў.
Пакрый, божа,
Зямлю лістам,
Ваду лёдам,
Пчалу мёдам,
Жытцо пярцом.
Гаспадару,
Добры пану!
Святы Змітры,
Людзі хітры,
Чаны параць,
Піва вараць,
Сыноў жэняць,
Дачок даюць.
А сыночку
Па сто рублей,
Па конику
Па вараненькім,
Па седзелку
Па залаценькім.
А дачушцы
Па шубачцы.
Гаспадару,
Слаўны пану!
Ўслых васпану
Наша песня
Вельканоцная?
Калі ўслых,
Масці кладку,
Заві ў хатку.
Калі міла —
Вядро піва,