Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ўсюды роўна
Горы, даліны.
Святы шоснік -
Жытцо пучком,
Каленцам.
Свята сёмка
Колас даець.
Святы дзевятнік
Красу кладзець,
Наліваець.
А дзесятка -
Жытку пятка.
Святы Пятро -
Жытцу ядро.
Іван, Кузьма
Сярпы зубіў,
Ідзя згубіў.
Святы Ілля -
Божа жняя.
Гаспадынька
І княгінька
Ў чыстым полі
Зажынала,
Соллю-хлебам,
Малым сынам.
Раз разнець -
Снапок нажнець,
Снапок звяжыць -
Копкі ставіць.
Святая Ганна
Ззаду ходзіць,
Копы лічыць.
Святы спас
У гумны возіць,
Сцірты віець,
Асець просіць:
- Дай жа, божа,
Ў таку ўмалот,
Ў свірне спору,
Ў печы насушы,
У жарнах намолу,
Ў дзяжы падходу,