Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кала саду
Пчолкі звіняць,
Мяды сыцяць.
Сярод саду
Явар стаіць
Зелянюстанькі.
Пад яворам
Шацёр стаіць
Злотам крыты,
Срэбрам біты.
Што ў тым шатры
Крэсла стаіць,
Што ў тым крэсле
Сам бог сядзіць.
Кала бога
Ўсе святыя,
Служкі яго,
Рахуюцца,
Катораму святку
Уперад стаць.
Благавешчанька,
Перша святка,
Жытцо рушыць.
Чысты чэцвер
Каня гладзіць,
Араць ладзіць,
Ў чыстым полі
Заворываець.
Святы вяльканац
Яйкі красіць,
Ў касцёл возіць,
Пасвянцаець,
Разгаўляець.
Адно яечка
На разгаўлянне,
А другое
На пагулянне.
Малым дзеткам
На пацеху,
А трэцяе
Нам, малойцам,
Пакаціці
Па століку