Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пахвалёны,
[Няхай так будзе!][1]
Дом свянцоны.
Гаспадару,
Слаўны й пану,
Чы спіш, ляжыш,
Пачываеш?
Чы з жаною
Маладою,
Чы з дзеткамі
Маленькімі?
Чы ў пярыне
У пуховай?
Калі спіш,
Бог з табою,
А не спіш,
Бог жа з намі.
Устань рана,
Мыйся бела
У мядніцы,
Надзень сурдуцік
Драповенькі
І боцікі
Казловенькі,
І шапачку
Бабровую,
На ёй кветка
Парловая.
Адчынь аконца
На ўсход сонца,
Глянь на двор,
На падвор’е,
Што дзеецца,
Лялеецца.
Ў тваім дварку
Тын тынёны,
Астраколы,
Сад садзёны,
Сад зялёны.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.