Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Свят Ілля — слаўная жняя,
Святы Барыс снапы зносіць,
Святы Ганны дамоў возяць,
Святы спас жыта пасвянцаець,
Святая прачыстая папары мяшаець,
Святое ўзвіжанне з поля збіраець,
Святы Міхайла з халодным ветрам,
Святы пакроў зямлю пакрываець,
Зямлю лістом, а ваду лёдам.
Святы Юр’я грудой гвоздзіць,
Святы Мікола снегам мосціць.
Прыйшлі калядкі — гаспадарам парадкі.
Святая Васілля дзяжу мясіла,
[Дзяжу мясіла], пірагі пякла,
І рагатыя, і букатыя.
Святое вадохрышча ваду пасвянцаець,
Ваду пасвянцаець, людзей пакрапляець,
Прыйшлі саракі да другіх саракоў.
Дай божа гаспадарам здароўе,
Дай божа, каб жыта радзіла,
На ніве капамі, а ў гумне сціртамі,
На таку ўмалотам, а ў арудзе спорам,
Ў арудзе спорам, а ў прудзе намолам,
Ў дзяжы падходам, а ў печы ростам,
А на стале ж сыццём.
Гаспадарок, дары гасцей,
Не баў жа ж, баржджэй!
Валачобнічкі — не збытнічкі,
Нашы дары невялічкі.
Яны ў дзверы не лезуць,
У вакно змежуць.
Пачынальніку — капу яек,
А памагальнікам — па дзесятку,
Для механошы — тры грошы.
Музыцкая горкая доля,
Што даюць, бярэць тое.
Гаспадарок! Дары па парадку,
А не дарыш, прасі ў хатку.
Мы на тое прыступаем,
Пачастуй — усё прыймаем.