Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Чы спіш, чы ляжыш, пане гаспадару?
Калі да спіш — бог з табою,
Калі не спіш — моў са мною,
Адчыні вакно, паглядзі на двор,
На тваім дварэ стаіць шацёр
Навюсенькі, бялюсенькі,
А ў тым шатры залатое крэсла,
На тым крэсле сам бог сядзіць,
Перад богам усе святкі
Шыхуюцца, рахуюцца,
Катораму святому напярод пайсці?
Святыя саракі напярод пайшлі,
Святы Аляксей сохі чэшыць,
Святое благавечшанне заворываець,
Святы вербіч вярбу пасвянцаець,
Чысты чацвер ячмень засяваець,
Святое вялічка з красным яечкам.
Першы дзень пірагі маюць,
А сярэдні дзень пагуляюць,
А паследні дзень выпраўляюць.
Святы Юр’я — божы пасол,
Божы пасол да бога пайшоў,
А ўзяў ён ключы залатыя,
Адамкнуў зямлю сырусенькую,
Пусціў расу цяплюсенькую
На Белую Русь і на ўвесь свет.
Святы Барыс бабы сеець,
Святы Мікола па межах ходзіць,
Па межах ходзіць, жыта родзіць,
Урасіўся, умачыўся,
Пад залаты пояс падаткнуўся.
Святы ўшэснік жыта выплываець,
Святая сёмуха навозы возіць,
Навозы возіць і бога просіць.
Святы дзевятнік жыта раўнуець,
Святая дзесятуха жыта красуець,
Святы Іван пчолы садзіць
Пад пералазам па шэсцера разам.
Святы Пётра жыта родзіць,
Святы Кузьма сярпы робіць,
Залатыя, новыя і сталёвыя.
Святы Паўлюк граблі робіць,
Святы Дзям’ян сена грабець,