Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А гдзе лажочак, там снапочак.
А потым таго святы й жа спас,
Святы й жа спас — усім рабочы час.
Ён не гуляець, каня сядлаець,
Каня сядлаець, поле аб’язджаець,
Поле аб’язджаець, копы аблічаець,
У гумно вязець, у сцягі ўдзяець.
Не з канём ехаць — саколкай ляцець,
Пану гаспадару стагоў паглядзець.
А прачыстая на восець носіць,
Кузьма з Дзям’янам на помач просяць.
Малыя святкі, бярыце цапкі,
Будзем малаціць, у бога прасіць,
Каб гэта дабро уродна было,
У засеку спор, у прудзе прымол,
У цісовай дзяжы падходзіста,
У кафлянай печы бухоніста,
На стале сыццю хрысціянскаю.
Дзень добры таму, хто ў гэтым даму!
Гаспадарочак, ласкавы паночак,
Чы спіш, чы ляжыш, чы адпачываеш?
Калі вы спіцё, пан бог жа з вамі,
Калі лежыцё, гукайце з намі.
Адчыні вакно, паглядзі на двор,
А мы ж госцічкі небывалыя,
Небывалыя, нехаджалыя,
Нячаста ходзім, нямнога просім,
На вялічачка, на першы дзянёк.
Пачынальнічку — дзесяць пар яец,
Пасаблянічкам — хоць па пяток,
Механошу — пшаны калошу.
Мая музыка не дарагая -
Кварта гарэлкі, сыр на талеркі,
Пшонны й піражок на закусачку,
Песеньцы канец — дзесяць пар яец.

70

Ішлі, прыйшлі валачобнічкі,
Іграючы, спяваючы,
Добрага пана шукаючы.
— Добры вечар, пане гаспадару!