Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Малым дзетачкам на пагулянне.
А потым таго святы й жа Барыс,
Ён коні пасець у зялёных лугах,
У зялёных лугах, у шаўковых травах.
Коні напасець, дамоў прывядзець,
Прывёўшы дамоў, закладываець,
Закладываець і барануець,
Барануець, поле раўнуець.
А потым таго Міколін бацька
Із сявалачкай яр засяваець.
Первая сяўба — белы й гарошак,
Втарая сяўба — яра пшаніца,
Яра пшаніца, ўсякая пашніца,
Авёс вяцісты й, ячмень пляцісты й,
Ячмень пляцісты й, а гарох стучысты й,
Пшаніца бела удала была.
А потым таго сам Мікола,
Сам Мікола, нет яго дома.
Нет яго дома, пашоў у поле,
Пашоў у поле у межавое,
Па межах ходзіць, ён жыта родзіць,
А гдзе рэдзенька, там гусці, божа.
А потым таго святое ўшэсце,
Святое ўшэсце колас выносіць.
А потым таго святая тройца,
Святая тройца жыта красуець.
А потым таго святы дзевятнік,
Святы й дзевятнік краску знімаець,
А дзесятуха ядро ўкладаець.
А потым таго святы й жа Пятро,
А святы й Пятро жытцо спяліць.
А потым таго Іліная пяценка,
Іліная пяценка сярпочкі зубіць.
А потым таго сама Ілля,
Сама Ілля — старая жняя.
Старая жняя зажынаець
Залатым сярпом, срэбраным саўём.
Што разок разнець — снапочак нажнець,
Што другі й разнець, так другі й нажнець.
Гдзе гарушачка, там капушачка,