Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А ў тым касцёлку ўсё прастолічкі,
Кала прастолаў усё крэслічкі,
А на крэслічках — па святочнаму.
Усе шыхуюцца, парадкуюцца,
А катораму старшым, большым быць,
Наперад ступіць, перад павадзіць.
Святое ражство наперад пашло,
А потым таго новы й гадочак,
Новы й гадочак павёў радочак.
А потым таго святое кшчэнне,
Святое кшчэнне рана ўставала,
Рана ўставала, ў царкву хадзіла,
Ў царкву хадзіла, ваду свянціла.
А потым таго святыя грамніцы,
Святыя грамніцы і не ляніцы
Рана ўставалі, свечкі сучылі.
А потым таго святы й ізбор,
Святы й ізбор — пагнала снег з гор,
Снягі зганяець, воды пускаець.
А потым таго святы й Аўдакей,
Святы й Аўдакей сохі скіпаець.
А потым таго святы й Аляксей
Лемяшы істрыць і сохі путрыць.
Благавешчанне заорываець
Вараным канём, залатой сахой,
Пяньковы гужы, божа памажы.
А потым таго святая вярбніца
Рана ўставала, у садок хадзіла,
У садок хадзіла, вярбу ламала,
Пучкі вязала, ў цэркву насіла,
Ў цэркву насіла і пасвянцала.
А потым таго святы й Юр’я,
Святы й Юр’я едзець на кані
На сівенькім, на пляснівенькім,
З неба з’язджаець, з богам гукаець:
— Божачка мой, падай жа ключы
Усё зямляныя, пазлачаныя
Атамкнуць зямлю, выпусціць расу,
Выпусціць расу на красну вясну.
А потым таго святое вялічка,
Святое вялічка з красным яечкам.
Тое яечка на пасвянцанне,
Старым, малым на разгаўлянне,