Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пачынальнічку — па палтыннічку,
Падхватнічкам — па дзесяць яец,
Музычынку — чырвоны злоты,
[Чырвоны злоты] яму на боты.
Яшчэ к таму полсць саланіны,
Полсць саланіны — смычок падмазаць,
Штоб скрыпачка ды йграла,
Штоб яна не залягала.
За гэтым, добры муж, бывай здароў,
Бывай здароў, жыві весела і багата,
І сам сабой, і з маладой жаной,
І з дзеткамі дробненькімі!
А за гэтым знімайце пуховы шапачкі
І кланяйцесь нізкім уклонам,
Нізкім уклонам, а ўсё боскім словам.
А жыві здароў век да веку,
Век да веку, рок да року,
Гэта святца праважаці,
[Гэта святца] ўзвелічаці,
А другі год другога дажыдаці.

69.

Дзень добры таму, хто ў гэтым даму,
[Зялёны сад вішнёвы!][1]
А на першы дзень на вялічачку
Валачобнікі валачыліся,
Прышлі, узышлі на багаты й двор.
Па чаму значон гэты й багатыр?
Па таму значон, па вароціках.
Яго варотцы [да] цясовыя,
А замёцікі пазлачоныя,
А хвілярачки ўсе тачоныя.
Дзень добры таму, хто ў гэтым даму!
Гаспадарочак, ласкавы паночак,
Адчыні вакно, паглядзі на двор,
На вашым дварэ усё добрае,
Усё добрае, ўсё дабрусенька.
Стаіць касцёлак ўсё навюсенькі,
З медзі выліты, срэбрам накрыты.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.