Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Свята вялічка з красным яечкам,
Старым і малым яечкі качаць,
Яечкі качаць, святцаў праважаць.
А гэта святца адзін разочак у гадочак.
Святы Юры па лугу ходзіць,
Па лугу ходзіць, коні пасець,
Каб былі добры ды пабрыківалі.
Святы Мікола па межах ходзіць,
Па межах ходзіць, жыта родзіць.
Святое ўшэсце поле вымятаець,
Поле вымятаець, колас высыпаець.
Святая тройца жыта красуець,
Святы дзевятнік краску здымаець,
Краску здымаець, пятку становіць.
Святы Іван ды памагаець,
А святы Ілля зажынаець
Залатым сярпом, правай ручкай,
А Іллёва жонка слаўная жнейка:
Гдзе раз разнець, там сноп кладзець,
Гдзе гарушачкі, там капушачкі,
Гдзе лажочак, там снапочак.
Часты-густы на небе звёзды,
Часцей-гусцей у слаўнага мужа,
У слаўнага мужа ды ў полі снапы,
У слаўнага мужа пана Петрычка.
Шырок-высок на небе месяц,
Шырэй-вышэй у слаўнага мужа сцягі.
Святы пакроў ў гумно звозіць,
Кузьма з Дзям’янам на васець содзіць,
На васець содзіць ды бога просіць:
Дай, божа, ды слаўнаму мужу
На васець пасадзіці, на таку намалаціці,
А ў свірні ўсё насыпіста,
У млыне ўсё намеліста,
А ў дзяжы ўсё падходзіста,
А ў пячы ўсё падросціста,
А на століку сыць хрысціянская.
За гэтым, слаўны муж, пане Петрычку,
Любіш гасцей — прасі ў хату,
А не любіш — адпраўляй барджэй.
Не адзін ты ў нас — многа вас,
Адпраўляй барджэй і дары скарэй.
Нашы дары не малыя, не вялікія: