Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як яны жалі, сярпы зажалі,
Як яны селі, сярпы зазвінелі,
Як яны сталі, сярпы заззялі.
Часты-густы зоры на небе,
Часцей-гусцей снапы ў полі.
Як на небе высок месяц,
Так за імі вышэй копы.
Як пан звозіў да сваё жытцо
У цёмныя гумны да з светлага поля,
Яно ў тарпе прылежыста,
А на таку прымалоціста,
А ў арудзі прысыпіста,
А у млыне прымеліста,
А ў дзяжы падыходзіста,
А у печы румяніста,
А нас стале, як сыр белы.
Сыр бяленькі для коласа,
Кварту гарэлкі для голаса.
Мы свае боты патапталі,
Пакуль пана дапыталі.

64

А ў нядзелю да параначку,
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
Ходзіць, ходзіць да пахаджае,
Чалядзеньку пабуджае:
— Ой, устань мая чалядзенька,
Сядлай каня варанога,
Я ж паеду ў роўнае поле
Нівы свае аглядаці.
Як выехаў за варота,
Сустрачае госпада бога.
— Куды едзеш, слічны панічу?
— Еду божа, ў роўнае поле
Нівы свае аглядаці.
— Ой, вярніся, слічны панічу,
Ніва твая урадлівая,
І на сцябло сцяблістая,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.