Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што сярпочак, то і снапочак,
Што снапочак, то і копачка,
Што копачка, то і торпачка.
На таку ўмалот, а ў млыне прымольна,
А ў дзяжы падходна, а ў печы румяна.
На стале нажытна, усёй сям’і насытна.
Песня спета проціў лета,
Проціў лета, проціў цёплага,
Проціў цёплага, велікоднага,
Велікоднага, семігоднага.

62

Добры вечар, пану гаспадару!
Ды віно ж, віно зеляное[1]!
Ці спіш, ляжыш, ці не чуеш?
Ён не спіць, ды ў каморы,
У каморы прыбіраецца,
Прыбіраецца, адзяваецца,
Кладзе кашульку бялёвую,
А портачкі замшовыя,
А боцікі казловыя.
Кладзе шубку мядзведную,
Бярэ каня варанога,
Кладзе сядло залатое,
Едзе ў поле жыта глядзеці,
Жыта глядзеці, чым бог давядзеці.
— Хоць едзь не едзь, хоць вярніся,
Тваё жыта абхаджона, абгляджона,
З кораня караністае,
З коласа каласістае.
Дай жа божа пану гаспадару
Лета дачакаці, жонку выпраўляці,
[Жонку выпраўляці] жыта зажынаці,
З белым сырам, з малым сынам.
Сынок маленькі, сярпок залаценькі,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.