Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жыта павазіці, ў тарпу злажыці,
У тарпу прыкладна, на таку ўмалотна,
На таку ўмалотна, ў арудзе прысыпна,
У арудзе прысыпна, ў млыне прымольна,
У млыне прымольна, ў дзяжы падыходна,
У дзяжы падыходна, ў пячы румяна,
У пячы румяна, на стале сытна,
На стале сытна, ў сям’і смірна.

Прыгаворка:

Дай жа божа, пане гаспадару,
Жыці-быці, сто бочак жыта намалаціці,
Паўбочкі прадаці, валачэўнікам даці.

61

Ідуць, гудуць валачэўнічкі,
Зялён явар, зялёны[1]!

  1. Ідуць яны пытаючы,
    Таго двара шукаючы.
    А ці ў доме пане гаспадару?
    А ці ў доме, не акажацца -
    У каморы сабіраецца.
    Адзеў шубу мядзведжую,
    Адзеў шапку бабровую,
    Абуў боты хромавыя,
    Асядлаў каня варанога,
    Едзе ў поле жыта аглядаці.
    — Пане гаспадару, куды едзеш?
    Твае жыты абгледжаны,
    Абгледжаны, аб’езджаны.
    Юр’я і Мікола па межах ходзяць,
    Па межах ходзяць, жыта родзяць.
    Пры дарозе прыдалося,
    Пры даліне ў трубы павілося.
    Там жа жыта жалі жнейкі,
    Там жа жнейкі маладзенькія,
    Ў іх сярпочкі залаценькія,
    Ў іх сярпочкі залаценькія.
    Што жнеечка, то і жменечка,