Старонка:BNT.Siamiejna-bytavyja piesni.djvu/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


У НЯРОДНАЙ СЯМ’І

1. ЭЙ! ШТО ГУЛЯЙ, ГУЛЯЙ, ДОНЕЧКА[1]

Эй! Што гуляй, гуляй, донечка,
Весялілі галовачку.

Эй! Што будзе табе, донечка,
Будзе тры заботачкі.

Эй! Што першая заботачка -
Чужая староначка.

Эй! Што другая заботачка -
Ліхая свякровачка.

Эй! Што трэццяя заботачка-
Малое дзіцятачка.

Эй! Што на чужой жа староначы
Трэба прывыкаць будзе.

Эй! Што ліхой жа свякровачцы
Трэба паважаць будзе.

Эй! Што малае дзіцятачка
Трэба калыхаць будзе.

2. НА ГАРОДЗЕ НА ХОЛАДЗЕ

На гародзе на холадзе
Стаяў калодзезь поўны вады.
Мая мамка ваду брала
З маленькімі вядзерцамі,
Да й тых поўных не набрала.

  1. Да тэкстаў, пазначаных зорачкай, у музычнай частцы тома пададзены напевы.