Старонка:BNT.Piesni pra kachannie.djvu/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А ў мамачкі жаласці нямнога,
Не зняла мяне з камушка бялога.

У нядзельку раненька на зары
Шчабятала ластаўка на моры.

Я на белым камушку сядзела,
Я ў крутыя беражкі глядзела.

[Я ў крутыя беражкі глядзела,]
Ці наедзе татачка вечарком.

— А татачка, татачка, нябога,
Знімі мяне з камушка з бялога,

А ў татачкі жаласці нямнога,
Не зняў мяне з камушка бялога.

У нядзельку раненька на зары
Шчабятала ластаўка на моры.

Я на белым камушку сядзела,
Я ў крутыя беражкі глядзела.

[Я ў крутыя беражкі глядзела,]
Ці наедзе міленькі вечарком.
— А міленькі, міленькі, нябога,
Знімі мяне з камушка з бялога.

У мілага жаласці ўсё многа,
Ён зняў мяне з камушка з бялога.

8. ОЙ, ТАМ НА ГРУДОЧКУ

Ой, там на грудочку
Расла груша-дзічка,
Кахайце мяне, хлопцы,
Хоць я невялічка.