Старонка:BNT.Piesni pra kachannie.djvu/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А ў той калыбелі калышуцца дзеўкі,
Калышуцца дзеўкі, красныя паненкі.

А я, маладая, туды паглядзела,
Туды паглядзела, гуляць захацела.

Пайшоў мяне татка адтуль праганяці,
Набіў мяне татка ды шаўковай пужкай.

А я з таго бою ні піла, ні ела,
Ні піла, ні ела, нядзелю хварэла.

А ў чысценькім полі стаяла бяроза,
А пад той бярозай вісіць калыбеля,

А ў той калыбелі калышуцца дзеўкі,
Калышуцца дзеўкі — красныя паненкі,

А я, маладая, туды паглядзела,
Туды паглядзела, гуляць захацела.

5. ДАЛІНА, ДАЛІНА

Даліна, даліна,
На даліне сосна.
Не для цябе, хлопец,
Такая выросла.

Даліна, даліна,
На даліне яма.
Не для цябе, хлопец,
Гадавала мама.

Гадавала мама
Для сваёй карысці,
А ты такі, хлопец,
Вельмі ганарысты.

Даліна, даліна,
На даліне студня.
Закахацца проста,
Расставацца трудна.