Старонка:BNT.Piesni pra kachannie.djvu/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

2. ЯК З-ПАД КАМЕНЯ, І З-ПАД БЕЛАГА

Як з-пад каменя, і з-пад белага
Там цячэ рэчка, рэчка быстрая,
Рэчка быстрая, вада чыстая.
Як на той рэчцы мост калінавы,
Мост калінавы, куст ракітавы.
Як пад тым кустом дзеўка мылася,
Дзеўка мылася, румянілася.
На гару ўзышла — станавілася,
Красатой сваёй йна дзівілася:
— Красата мая — жысць дзявоцкая,
Замуж я пайду — красату згублю,
Красату згублю — мужа нажыву.

3. ТЫ СЯЛО МАЁ, СЯЛО НОВАЕ *

Ты сяло маё, сяло новае[1],
Сяло новае, ўсё кляновае!
Ой ты чым, сяло, прыукрашана,
Ці калінаю, ці малінаю,
А ці чорнаю смародзінаю?
Прыукрашана сяло рэчкаю,
Сяло рэчкаю ды ўсё быстраю.
Ў гэтай рэчаньцы дзеўка мылася,
На красу сваю любавалася.
— Ты каму, краса, ты дастанешся,
А ці стараму, а ці маламу,
А ці роўнаму, разудаламу?
Калі стараму — ў чабатах насіць,
Калі маламу — у лапцях насіць,
Калі роўнаму — у вянцэ насіць.

4. А Ў ЧЫСЦЕНЬКІМ ПОЛІ СТАЯЛА БЯРОЗА

А ў чысценькім полі стаяла бяроза,
А пад той бярозай вісіць калыбеля,

  1. Першы радок паўтараецца.