Старонка:BNT.Piesni pra kachannie.djvu/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗНАЁМСТВА. ЖАДАННЕ СУСТРЭЧЫ

1. ОЙ, РАБІНАЧКАПамылка цытавання Няслушны тэг <ref>; крыніцы без назваў мусяць мець змест

- Ой, рабіначка,
Ты зялёная,
Ой, калі ж ты ўзышла,
Калі вырасла?

— Я вясною ўзышла, Летам вырасла,
На высокі цярэм
Пахілілася.

— Ой, дзяўчыначка,
Ты прыгожая,
Дзе ты, красна, расла,
Гадавалася?

— Я у мамкі расла,
Гадавалася,
Як вішэнька ў саду
Красавалася.

— Ты, дзяўчына, скажы,
Не утоівай,
Скажы праўданьку ўсю,
Дзе ўзяла красу?

— Я спаткала красу
У зялёным лясу,
У зялёным лясу
Пад рабіначкай.

— А дзявочу красу
Не знайсці ў лясу,
Не знайсці, не купіць,
Ды прыгожай быць!