Старонка:BNT.Lehiendy i padanni.djvu/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі


8. АБ СТВАРЭННІ БАЛОТ

Перш-наперш была адна толькі вада; па ёй кой-калі хадзіў бог. Вот толькі раз ён ідзець, ажно відзіць — плывець вадзяны пузыр. Во й кажыць бог:

— Стой!

Пузыр астанавіўся. Кажыць бог:

— Лопні!

Пузыр лопнуў, з яго выскачыў чорт і кажыць:

— Што табе нада, божухна?

Тагды бог кажыць:

— Нада б было здзелаць што пацвярдзей, а то няўдоба хадзіць.

Во і стаў бог з чортам меркавацца, як ета зрабіць нада. Тады ўздумаў бог, што ў вадзе ляжыць кавалак зямлі і кажыць чорту:

— Дастань-ка ты тую зямлю.

Чорт як буўтыхніць! Ажно чэраз тры дні прыскочыў; набраў чорт по́лан по́дал зямлі дый шчэ за шчаку напіхаў. Тады бог стаў раскідываць тую зямлю па вадзе. Куды ні сыпнець — станіць зямля; і рассыпаў усю зямлю з падала́. А што залажыў чорт за шчаку, пра тое змоўчаў, богу не сказаў. Тагды бог кажыць:

— Штоб па зямлі параслі дзяро́вы і травы.

Во як стаці расціць на зямлі дзяровы і травы і ў чорта за шчакой сталі росць дзяровы і травы. Раздула чорту рот, не можна яму, ні піць, ні есць. Аднача доўга крапіўся чорт. Тагды відзіць, што ні ў магату... а тут і бог ідзець...