Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі
ВАЛАЧОБНАЯ
9. Дзень, добры дзень, пане гаспадару!
Хрыстос васкрос, Сын Божы[1]
Да цераз поле шырокае,
Да цераз межы залаценькія
Ішлі, цяклі валачоннічкі
Да пыталіся слаўнага пана,
Слаўнага пана, пана гаспадара.
Да чым жа ён уславіўся?
І дабром сваім, і дваром сваім.
Памятаюць двары ўсё павім пяром,
Ўсё павім пяром, залатым крылом.
Стаўляе сталы ўсё цясовыя,
- ↑ Прыпеў „Хрыстос васкрос, Сын Божы“ паўтараецца пасля кожнага радка.