Да ў маёй каханкі
Смаляныя лаўкі,
Як сеў, так і прыкіпеў.
5. Прыехала Каляда на сівым коніку,
Паставіла коніка ў адрынцы,
Сама села на куце ў пярынцы.
Пастаўляла дудачкі на стаўпе.
Грайце, дудачкі, голасна,
Скачыце, дзевачкі, хораша.
6. Пайшла Каляда, калядуючы,
Да за ею хлопчыкі, жабруючы,
Каляда!
Пайшла Каляда па ляду,
Рассыпала Каляду,
Каляда!
А вы, дзевачкі, не гуляйце,
Да ідзіце Каляду пабірайце,
Каляда!
7. Калі б я была шэрай зязюляй,
Паляцела б я Лукашку пад шыбачку,
Паглядзела б я у Лукашкі кашулечкі:
А чы беленька, а чы тоненька у Лукашкі кашулечка?
Так тоненька, як кляновая лісціначка,
Так беленька, як белая паперачка.
8. Вечар, вечар, вечарыначка,
Хто там едзе вечарыначкай?
Едзе, едзе Андрэйка п’яны:
— Адчыні, Кацярынка, я твой каханы.
— Не адчынюся, брата баюся,
А проціў цябе сама лістам сцялюся.