Старонка:BNT.Falklor u zapisach Jana Cacota i bratou Tyskievicau.djvu/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


3. Да ехаў я, ехаў, Каляда!
Міма гай зялёны, Каляда!
Міма сад вішнёвы, Каляда!
Да бачыў я яблынку, Каляда!
Зялёненька цвіла, Каляда!
Да белым цветам, Каляда!
Да шырокім лісцем, Каляда!
Я ж яе не зачапаў, Каляда!
За галінку не браў, Каляда!
Да чакаў я вясны, Каляда!
Да цёплага лецечка, Каляда!
Каб яна пазрэла, Каляда!
І мне, маладому, паспела, Каляда!

Ехаў я, маладзенек, Каляда!
Міма цясцёвага двара, Каляда!
Да бачыў дзевачку, Каляда!
Харашэнька ўбрана, Каляда!
Па двару пахаджае, Каляда!
Я ж яе не зачапаў, Каляда!
І за ручку не браў, Каляда!
Каб яна вырасла, Каляда!
Да за мяне пайшла, Каляда!

4. У Лявона куццю таўкуць,
Куць, куць, да куццю таўкуць.
У Лявона вароты завешаны
Сукном, сукном, чырвонаю кітайкаю.
У сераду снег напаў,
А мой мілы з каня спаў,
Як спаў, так і ляжыць,
Пакуль міла прыбяжыць.
А як міла прыбяжала,
За ручаньку падзяржала.
— Устань, мілы, не ляжы,
Пайдзі каня прывяжы.
Сівы конь, сівы,
Малёваны санкі,
Як сяду, то паеду
Да свае каханкі.