Старонка:BNT.Falklor u zapisach Jana Cacota i bratou Tyskievicau.djvu/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ПЕСНІ'

КАЛЯДНЫЯ

1. Тыдзень, тыдзень да Каляд,
Пан з чэлядзі ды й не рад.
— Дай, пане, акорак,
Мне ўжо твой хлеб горак,
Аддай, пане, Каляду,
Ужо я ад цябе пайду.

2. Да казаў хмялёк, да тычкі ідучы:
— Чаму мяне да не бралі?
Да казаў хмялёк, да пасыхаючы,
— Чаму мяне да не хавалі?
Ужо ж вы мяне цяпер не возьмеце,
Ужо ж вы мяне да не схаваеце
Ані ў белыя мяшочкі,
Ані ў дубовыя судзёначкі.
Ужо ж я рассыплюся.
Да казаў Казюшка, да выходзячы з хаткі:
— Чаму мяне ўвосень не жанілі?
Ужо ж вы мяне цяпер не удзержыце,
Ужо ж вы мяне цяпер не угледзіце
Ані ў белай сярмяжцы,
Ані ў новай хатцы,
Пайду ж я, мандруючы,
Сабе дзеванькі шукаючы.