Старонка:BNR First charter.jpg

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

УСТАЎНАЯ ГРАМАТА

ДА НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ.

Радзімая старонка наша апынілася у новым цяжкім палаженню. Дзе цяпер уласьць‚ што тут была‚ німа ведама. Мы стаімо перад тым‚ што край наш можа быть заняты нямецкім войскам.

Вы павінны узяць сваю долю у свае уласныя рукі.

Беларускі народ павінен зьдзейсьніць свае право на поунае самавызначэнне‚ а нацыянальныя меньшасьці на нацыянальна-пэрсанальную аутаномію.

Право нацыяу павінно знайсьці свае зьдзейсьненне шляхам склікання на дэмакратычных пачатках УСТАНОУЧАГО СОЙМУ.

Але і да склікання Сойму уся улада на Беларусі павінна належаць тым народам‚ якія на ей жывуць.

ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ РАДЫ ПЕРШАГО УСЕБЕЛАРУСКАГО ЗЬЕЗДУ‚ даданы прэдстаунікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меньшасьцяу‚ зьдзейсьняючы задання Зьезду‚ абвяшчае сябе тымчасоваю Уладаю на Беларусі, падходзячаю да кіравання краем і данайхутчайнаго склікання УСЕБЕЛАРУСКАГО УСТАНОУЧАГО СОЙМУ, на аснові агульнаго, простаго, роунаго, таемнаго і прапарцыянальнаго выбарнаго права, дзеля усяго дарослаго насялення, ні рахуючыся з нацыянальнасьцю‚ рэлігіяй і полам.

Тымчасоваю народную уладу краю‚ якая паставіць сабе задання абароны і зацьвярдження здабыткау рэвалюцыі‚ будзе зьдзейсьняць створаны намі НАРОДНЫ СЭКРЭТАРЫЯТ БЕЛАРУСІ‚ які з гэтаго дня пачау выпоуняць свае абавязкі. Асабісты склад Сэкрэтарыяту будзе апублікованы потым.

Дана у МІНСКУ-БЕЛАРУСКІМ 21 Лютаго 1918 року.

СТАРШЫНЯ ВЫКАНАУЧАГО КАМІТЭТУ РАДЫ I-го УСЕБЕЛАРУСКАГО ЗЬЕЗДУ. Язэп Варонка