Старонка:Arlianiatam 1945.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЫЯВА

ГЭЙ, ПАЕХАЎ СЫН ДАНІЛА

Гэй, паехаў сын Даніла
Ваяваць на вайну,
Ад нападу, ад няволі
Бараніць старану.

Ехаў поле і другое,
Трэцце поле насціг,
Дзе сабраліся жаўнеры
З сёл і вёсак усіх.

І пайшлі яны паходам,
Дружна смела пайшлі,
Каб вон злыбяду прагнаці
З беларускай зямлі.

Добра ўсе там ваявалі, -
Уміралі ў баю.
А найлепш Даніла біўся
За краіну сваю.