Старонка:Arlianiatam 1945.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ты будзеш глядзець з самалёта,
А бомбы скідаць буду я,
І буду страляць з кулямёта
Ў сабачыя сэрцы звяр'я.

Мы гітлерцаў будзем нісожыць,
Гаціць імі топкую гаць,
З кутоў нашых родных, прыгожых
Грабежнікі зброд выганяць.

Свайго самалёта днём, ночай
Не выпусцім, лётчык, мы з рук.
Берліну заглянем у вочы,
Ў крывавыя вочы гадзюк.

Так будзем лятаць з табой разам
Адважныя ўсюды ў баю, -
Фашысцкую смерціць заразу
За мамку й сястрычку маю.

Змяцём з беларускіх загонаў
Паганыя банды прыблуд,
Край вызвалім родны з палону,
Нямецкіх пазбавімся пут.

А вернемся стуль, дзе ляталі,
Дзе ворагі трупам ляглі,
Спаткае таварыш наш Сталін
Прыветліва ў самым Крэлі.

І скажа ён так мне з табою:
- "Пра вас я ўжо чуў многараз, -
Вы - хлопчык і лётчык - героі,
Чакаюць вось ордэны вас".