Старонка:Arlianiatam 1945.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось гэтак у добрым здароўі
Мы будзем ляцець і ляцець.
Вазьмі-ж мяне, лётчык, з сабою,
Не будзеш ты клопату мець!

II

Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі мяне ўрэшце з сабой,
Цяпер не малы я ўжо хлопчык,
Сам-раз ляцець разам у бой.

Лічыць з табой будзем не зоры,
Галовы мы станем лічыць,
Галовы нямчур людажораў,
Што будзем смяротна глушыць.


Малюнак