Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

А стараста ўсё думаў. Цяпер ён думаў папраўдзі, але галава была, як саганец — ніводнай мысьлі ня выціснуў з яе бедны стараста.

— Мы… мы… мы… ліжэ… іжэ… падказаўшыся…—Міхалка ўпёрся носам у кантракт.

— А ты праўду кажэш загаварыў «пісар», ня зводзячы вачэй с кантракта: што-ж я напісаў?

— Ніжэпадпісаўшыеся, — сказаў стараста апаўшым голасам.

— Ага! так, так!

— Прачытаюць у воласьці, яны-ж з гэтаго і хлеб ядуць, — развясельваў іх арэндатар Кукса.

А тым часам і стараста, і «пісар» ўзбіліся на сьцену. Стараста уставіўся вачыма ў печ, як дурны, і стаяў, а Міхалка ваеваў з «мужыкамі». Чытаў, чытаў, а ў канцы вычытаў:

— Мукі!

Усе зарагаталі.

Старасту асьвяціла ўрэшці добрая мысль.

— Ну, і пісар жэ з цябе! — накінуўся ён на Міхалку: пісаў пісака, што не разбярэ і сабака… Бадай ты згарэў!.. Ідзеце, хлопцы, да хаты. Прыедзе пісар, дык і напішэ!..