Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

КАЛОДКА ПЧОЛ.

I.

Тры мужыкі: Сёмка Доўба, Гілёрык Кажан і Марцін Тапчан сядзелі за сталом і гаварылі аб пчолах. Глаўным бортнікам абабраўся Доўба. Яму першаму прышла ў галаву мысль пра пчолы. Мужыкі доўга гаварылі і паддавалі адзін другому ахвоты. А ў гутарцы так наідымілі люлькамі, што і галоў іх не было відаць.

— Калі Бог пахіліць на дабро, то і з аднае калодкі можна развясьці пчолак, — гаварыў Сёмка, абціраючы цыбук проста аб халат.

— Во, гэта, — падхапіў Марцін: — дзіва, што можна! Вун Кандрат, што кажуць Турэцкая Смерць, пазалетась злавіў рой, — цяпер ужо мае шэсць калодак!

— А вы чулі здарэньне з Тацянаю?..

— Чаму-ж ня чулі?—перэпынілі Гілёрыка сябры:—дык ты думаеш, што і табе на сьпіну сядзе рой? Не, брат, ня трэба спаць у шапку. Вось у нядзельку паедзем да Язэпа Гавакі і купім калодку на кумы.

— Кажуць, ў яго рука цяжкая, — пробаваў нясьмела спрэчацца Кажан.

— Баба ты! — накінуўся на яго Сёмка з Марцінам: — верыш дурным бабскім забабонам.

— Верыць, ня веру; але гавораць людзі.

— Гавораць людзі! мала што людзі гавораць! Гавораць, што Малютава свіньня хочэ запісацца ў саюз