Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Пятрусь ужо падняў пугу, але не асмеліўся выцяць «чорта».

Ну годзі! пайшоў з дарогі!

— Не, не пайду!

— Чаго ты прывязаўся, як смала? Тфу! Згінь, прападзі, нячыстая сіла! Уцекай, хрысьціць буду!

— Ну, перэхрысьці!

Зноў Пятруся страх узяў. А што, як крыж не паможэ? Тагды што?

Пакуль яны крычэлі, конь пачуў волю і стаў па-маленьку заварачывацца назад, шчыпаючы траву. У сварцы Пятрусь саўсім не бачыў, што конь яго завярнуўся.

А Міхась як падскочыць к Пятрусю ды як запішчыць! ды так моцна, што аж Іван падняў галаву. А конь шчыпаў траву каля Івана. Як заварушыўся Іван, конь спудзіўся і паскакаў назад у млын.

Га-га-га-га!… Зарагатаў Міхась (ён чуў, што чорт рагочэ, падмануўшы чэлавека).

Пятрусь і ня думаў спыняць каня: скарэй бы ад гэтаго нячыстаго месца!

Але, як ён дзівіўся, як ізноў прыехаў у млын.

А на затрўа Пятрусь Гвоздзь усім як у звон званіў, што бачыў чорта каля Кірылавай Магілы.