Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— От што, коханы, кажэ князь: — цяпер ты палезь на дуб ды паглядзі аттуль, як многа у цябе лесу.

Кірыла палез на самы верх.

Зьняў князь з плеч стрэльбу.

— Ну, мой каханы, закукуй цяпер, як зязюлька.

Кірыла закукаваў.

— Бух! выстрэліў князь.

І скінуўся на зямлю бедны Кірыла з прабітаю навылет галавою…

Пад тым дубам яго і пахавалі.

Мейсцэ тое і стала звацца Кірылаваю Магілаю.

І цяпер ешчэ ў тым лесі відаць на хвоях лысіны.

Заплылі яны смалою, і завуць іх Кірылавымі знакамі.

Расказывалі людзі, што ў поўнач каля магілы нехта плакаў, праклінаў панскую несправядлівасць.

Страшна было тут у ночы.

III.

Многа расказаў чуў Міхась пра чарцей. Знаў ён што пьяных часта водзяць па лесі чэрці. Знаў што можна атхрысьціцца, і яму было і страшна, і вясёла.

І от Міхась, як яго хто падбіў, ўзяў і загукаў на ўвесь лес:

— Чэрці, трасца вашэй галаве, сюды ідзеце!

Эха паняслося па дарозі, пашло па кругламу балоту к Белым Крыніцам і сціхло каля Кірылавай Магілы.

Міхась стаяў і слухаў, як яно гудзела.

І ізноў ўсё стало ціха.

Блішчасты месяц, як кружок залаты, стаяў ўжо высока над лесам. Ціха было ў густым бары закрыла ніз цемната. У Белых Крыніцах нудна перэклікаліся