Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЧОРТ.

I.

— Братка ты мой, Іван! Ты знаеш, як я цябе люблю! Ну, дай — пацалуемся! Во, гэтак!.. Назавеш ты Міхася сабакою, лайдаком, калі пачуеш ат каго, што я табе кепска мыслю.

— Братка ты мой, Міхаська! Забій мяне Пярун, во тут, у гэту ночку, на гэтай дарозі, калі я не люблю цябе. Дай, і я цябе пацалую!

І сябры зноў сталі цалавацца.

Міхась і Іван — лясьнікі. Зашлі яны да цёткі Хрумы і трынкнулі, што называецца. А цяпер йшлі да дому.

— Не магу, братко, іьсці, - прызнаўся Іван.

— Дык што-ж мы будзем рабіць?

— Дай, ляжэм, паляжым.

— Ну, давай.

І яны ляглі.

— Што-ж мы будзем так лежаць? — Кажэ Міхась. Давай клясці ляснічаго!

Іван замарматаў нешта пад нос і… заснуў.

— Ужо сьпіш? Уставай, пойдзем.

— Не магу, братко.

— Садзіся мне на плечы: панясу катла.

Міхась стаў ракам і падставіў сьпіну. Іван узяўся за плечы. Сталі падымацца. Міхась крэктаў, пяўся, і ніяк