Старонка:Adpomstsim 1942.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

стануць магіламі гітлераўскай погані! Смерць разбойніку Гітлеру і яго чорнай зграі!

К канцу падыходзіць дарога
Крыві і ярма.
Ад ярасці гневу людскога
Збавення няма.
Навокал разбойніка-звера
Змыкаецца круг,
І вострыцца помсты сякера,
Куецца ланцуг.
Няхай сатанее звяруга,
Двуногі шакал —
Не выйдзе з замкнёнага круга
Нямецкі капрал.
Узважаны дні яго, лёсы,
Ён лёгкі, як пыл.
Чарвяк не ўзлятае ў нябёсы,
Бо слеп і без крыл.
Апусціцца злосна заслона,
Суд будзе суроў,
Пагібель яго неўнікнёна —
Адкажа за кроў.
На звера ў паход, людзі-брацці
Скідайце ярмо.
Імя яго ў цемру пракляцця
Навек аддамо.