Прымай-жа іх усіх, як сваіх родных сыноў і братоў.
Памагай, чым толькі можаш, Чырвонай Арміі граміць і вынішчаць фашысцкую чорную пошасць, апаганіўшую і разбурыўшую твае гарады і сёлы.
Як саранча, навалілася гітлераўская погань і ўсё пажырае і паліць на сваёй дарозе, расцягвае наша дабро і набытак, раззяўляе сваю звярыную пасць на вашы землі, каб насаджаць на іх памешчыкаў-баронаў, а вас ператварыць у батракоў і слуг.
Яны лічаць сябе народам вышэйшай пароды. Толькі ім панаваць, а ўсе іншыя павінны слугаваць ім, працаваць на іх. Гэта такі «новы парадак» нямецкага крывавага вырадка людаеда Гітлера.
Дык капайце-ж магілы ліхім пражорам і іх паслугачам. Няхай ніводнага здрадніка і нямецкага гада не астанецца на нашай зямлі.
Да зброі, беларускі народ! На дапамогу Чырвонай Арміі! Усе сілы, усе мыслі, волю і намаганне на разгром Гітлера і яго шайкі злачынцаў!
Звер моцна ранен, але хрыбет яго не зломлен. Ранены-ж звер небяспечны. за ім трэба пільна сачыць і нанасіць яму ўдар у самае сэрца.
Біце-ж фашысцкага звера! Біце так, каб зямля гарэла пад яго нагамі.
Няхай кожны куст, кожнае балота, лес і гай