Старонка:Adpomstsim 1942.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І чэрап «арыйскі» на стоптаным полі
Навек пахаваем, навек.
Душою і сэрцам мы з вамі, героі,
Краса наша, гордасць і цвет.
Вы множыце славу чырвонае зброі,
З надзеяй на вас глядзіць свет.